ХРЫСТОС УВАСКРОС! АЛЛЕЮЯ!

 Праглядзець суботнюю трансляцыю велікоднай святой Імшы  Continue reading

Пальмовая нядзеля у санктуарыі

Святочныя ўрачыстасці Пальмавай Нядзелі адбыліся ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне.

Па традыцыі перад пачаткам святочнай службы вернікі праходзяць урачыстым шэсцем вакол храма, трымаючы ў руках галінкі пальмы бо вярбы. У святочнай імшы аб 11 гадзіне прыняло ўдзел каля трох соцен вернікаў

Гэта свята ўстаноўленае ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага, Ісус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і свет народу вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі.

Continue reading

Дванаццаты турнір міністрантаў

5-6 красавіка ў нашым Санктуарыі адыўся ўжо традыцыйны, дванаццаты Турнір Міністрантаў. Сёлетняя сустрэча стала незвычайнай, дзякуючы таму, што сабрала амаль рэкордную колькасць удзельнікаў – амаль 120 хлопцаў з розных парафій прыехалі ў Жодзіна. Гэтым разам да спісу пастаянных удзельнікаў – Барысава, Друі, Маладзечна, Мінска, Смалявічаў, Оршы – далучылася каманда міністрантаў з Глыбокага.  Continue reading

Набажэнства “Крыжовы шлях”

Заява арцыбіскупа

Заява арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага
Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Праходячы за мяжой курс рэабілітацыі пасля складанай аперацыі па стабілізацыі пазванкоў металаканструкцыямі, я, тым не менш, сачу за падзеямі, якія адбываюцца на маёй Радзіме.

Сёння сродкі масавай інфармацыі напоўнены трывожнымі звесткамі пра знос крыжоў у мемарыяльным комплексе ва ўрочышчы Курапаты, які разам са шматлікімі іншымі падобнымі месцамі на нашай Бацькаўшчыне з’яўляецца яе Галгофай і адначасова помнікам гісторыі і культуры.

Праблема Курапатаў цягнецца ўжо даўно і мае глыбокія карані, але яе неабходна як мага хутчэй вырашыць. Continue reading

Велікапосныя рэкалекцыі.

Слова Божае ў першы дзень велікапосных рэкалекцый ад кс. Яўгена Голуба OFMConv

Дзень другі

Дзень трэці

 

 

Калі вы хочаце быць надзеяй

Ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

на III нядзелю Вялікага посту 2019г.

(нядзеля Карытас)

 “ Калі вы хочаце быць надзеяй будучыні, вы павінны пераняць светач з рук  вашых дзядуль і бабуль”.

(Папа Францішак Нядзеля 31.07.2016 Сустрэча з валанцёрамі ў Таўрон Арэне)

Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану!

Чалавек, які мае адкрытае сэрца для бліжняга, ужо тут на зямлі жыве рэчаіснасцю Божага Валадарства. Мы шмат можам зрабіць для яго, калі ў сваім жыцці будзем пакідаць больш месца для ідэй дабра і міласэрнасці. Гэты свет павінен стаць больш утульным і прыгажэйшым перадусім на ўзроўні міжлюдскіх адносін праз трывалы клопат пра людзей найбольш патрабуючых.

Гучыць вельмі прыгожа і пэўным значэнні ідэалізавана. Неаднойчы мы, нават як веруючыя людзі, пытаемся: чаму ў свеце так шмат бедаў, агрэсіі, эгаізму. Дзе ж ёсць Бог? Святое Пісанне, традыцыя, літургія няспынна нагадвае нам, аб тым, што Бог ёсць сярод нас: “І вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку” (Мц 28,20). Больш таго, Ён прагне быць у нашых сэрцах і дзейнічаць праз нас. Таму пытанне “чаму столькі зла ў свеце?” перадусім да нас: на колькі мы адкрытыя на супрацоўніцтва з Ім, і ці шукаем так, як Хрыстус, волі нашага нябеснага Айца? А Яго воляй, нагадаем, ёсць збаўленне кожнага чалавека, і нават тых, найбяднейшых, пра якіх казаў Езус: “заўсёды ўбогіх вы маеце пры сабе…,(Мц 26:11). Разважаючы над словамі Хрыста і яго навучаннем, варта яшчэ раз прыглядзецца пакліканню да служэння Божаму Сыну ў бедным чалавеку. Continue reading