Вялікая субота – самотны, ціхі, жалобны дзень. Але адначасова гэта дзень актыўнай падрыхтоўкі да святкаванняў галоўнай урачыстасці года – Уваскрасення Збаўцы нашага Езуса Хрыста. Традыцыйна ў гэты дзень некалькі разоў асвячаліся велікодныя стравы.
сак 30 2018
Вялікая пятніца

Пятніца Вялікага тыдня – (лац. Dies Passionis Domini).
Яна прысвечана ўспаміну асуджэння на смерць, крыжовых пакут і смерці Езуса Хрыста, а таксама зняцця Яго з крыжа і пахавання.
Пакаранне распяццем на крыжы ў той час было самым ганебным, самым пакутлівым і самым жорсткім. Такой смерцю каралі ў той час толькі самых заўзятых злачынцаў: разбойнікаў, забойцаў, мяцежнікаў і злачынных рабоў.
сак 25 2018
Пальмовую нядзелю адзначылі католікі ў Жодзіна
Паўсюдны Каталiцкi Касцёл, падрыхтаваны саракадзённым велікапосным пакаяннем, духоўным i фiзiчным устрыманнем, у Пальмовую нядзелю распачынае перажыванне цэнтральнай таямніцы хрысціянскай веры — падзей, якiя адбылiся больш за дзве тысячы гадоў таму – смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. Традыцыйна ў гэты дзень на ўспамін уваходу Хрыста ў Ерузалем для ажыцяўлення прадказаннага – здзяйснення збаўчага адкуплення чалавека, адбываецца працэсія з вулiцы ў касцёл перад Святой Імшою, а таксама асвячаюцца зялёныя галінкі пальмаў і іншых дрэваў.
сак 18 2018
Крыж на фота
“Цяжка пісаць пра выставу, якая, здаецца, і выявамі і тэкстамі сама пра сябе сведчыць. Да таго ж, цяжка звяртацца да чытача, калі з кожнага фатаздымку наўпрост у душу глядзяць вочы тых, для каго гэтыя здымкі – не арт, а гісторыя веры, адлюстраванне цэлага жыццёвага перыяду.
лют 18 2018
Божая Маці, маліся за нас…
Змяняецца час і людзі. І некалі немагчымае становіцца магчымым сёння. Трэба нават больш сказаць: гэта рашэнне – сапраўдны Божы Цуд. Гарадскія ўлады сумесна з хрысціянскімі канфесіямі (праваслаўных і католікаў) горада, вырашылі азнаменаваць 55 год існавання Жодзіна ўзвядзеннем манумента Божай Маці на ўездзе ў горад. Пяцімятровая фігура Найсвяцейшай Панны Марыі, адлітая з бронзы, будзе ўсталявана насупраць гандлёвага цэнтра “Рублёўскі” праз дарогу з боку Мінска.










