Гісторыя парафіі

25.03.1992 – першы сход католікаў г. Жодзіна.

06.05.1992 – першая Святая Імша у памяшканні дома культуры ГРЭС, якую правёў ксёндз а. Юзаф Пятушка, пробашч Барысаўскай парафіі. (Відэа пра а. Юзафа у інтэрнэце. Частка 1  і  частка 2.)

20.05.1992 –у Жодзінскім гарадскім выканкаме зарэгістравана Рымска-каталіцкая парафія імя Маці Божай Фацімскай.
Першым старшынёй парафіяльнай рады абраны Радкевіч Фелікс Казіміравіч.
04.06.1993 – рашэнне гарадскога выканкама аб адводзе зямельнага ўчастка пад будаўніцтва касцёла.
1993 — 1994 г.г. — а. Яраслаў Хыбза разам з а. Юзафам Пятушка абнялі душпастырскай апекай Жодзінскую парафію.
15.05.1994 – узвядзенне драулянага крыжа на касцёльнай тэрыторыi
26.06.1994 – знішчэнне крыжа вандаламі (ноччу крыж быў спілаваны).
15.08.1994 – устаноўка на тэрыторыі касцёла металічнага вагончыка вернікам Міркоўскім Пятром Генрыхавічам.
26.01.1995 – выконваючым абавязкі пробашча парафіі Маці Божай Фацімскай прызначаны марыянін а. Марк Жук.
15.06.1996 – фінансавая дапамога каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Реновабіс» для будаўніцтва касцёла Маці Божай Фацімскай.

Прыхажане парафіі з а. Маркам пасля св. Імшы ў свята Маці Божай Грамнічнай

13.05.96 — Парафіяльнае свята. Адпуст Маці Божай Фацімскай.

Святочную службу праводзіць а. Уладзіслаў Завальнюк, пробашч касцёла св. Алены і св. Сымона у Мінску.

07.10.1996 – асвячэнне месца будаўніцтва касцёла пробашчам парафіі а. Маркам.

29.03.97 — Вігілія пасхальная. Вялікая Субота.

30.03.97 — Вялікдзень. Ранішняя працэссія пасхальная.

1996 — 1998 г.г. старшынёй парафіяльнай рады абраны Гапановіч Франц Уладзіслававіч.

11.11.1996 – закладзены першы камень падмурка касцёла. Праект касцёла і звонніцы распрацаваны архітэктарам барысаўскага праектнага інстытута Інэссай Кныш.

май — чэрвень1997 — скончана будаўніцтва фундамента

Ліпень — верасень 1997 года — узведзены сцены касцёла.

01.12.1997 — Найсвяцейшы Сакрамант перанесены з часовага вагончыка у цокальную частку будынка касцёла.

Здымак пасля першай св. Імшы, праведзенай у цокале будынка касцёла ў першую нядзелю снежня 1997 года.

Дах касцёла будаваўся ў складанейшых умовах суровай зімы 1998 года Збігневам Жукам і прыхажанамі.

Дзякуючы Божаму Благаслаўленню, ўлетку 2003 года будаўніцтва касцёла з унутраным аздабленнем было скончана.

Дапамагаў пробашчу з 2000 па 2005 год а. Антоній Лось.

Новазбудаваны касцёл кансэкраваны 13 верасня 2003 г. кардыналам Казімірам Свёнткам.

Кардынал Казімір Свёнтэк паміж а. Маркам і а. Юзафам

26.07.2006 — асвячэнне абразоў св. Ганны і св. Іокіма дапаможным біскупам Антоніям Дзям’янка.

13.05.2007 — пачатак працэссіі на адпуст парафіяльны у свята Маці Божай Фацімская.

З 2005 по 2007 год вікарыем пробашча быў а. Аляксандр Жарнасек.

Пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай…….

01.12.2007 года прайшла цэрэмонія асвячэння званоў Арцыбіскупам Тадэвушам КАНДРУСЕВІЧАМ, Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.

Адначасова гэты дзень быў апошні у служэнні а. Марка ў жодзінскай парафіі.

Першыя гукі асвечанай звонніцы. Злева направа: Збігнеў Жук, Арцыбіскуп Тадэвуш КАНДРУСЕВІЧ, Канстанцін Бараноўскі — старшыня парафіяльнай рады.

01.12.2007 а. Вячаслаў Пялінак МІС стаў пробашчам касцёла.

20.02.2008 года дапаможным ксяндзом прызначаны а. Андрэй Сідаровіч МІС, які стаў пробашчам касцёла з 30.01.2009 года замест пакінуўшага гэтую пасаду а. Вячаслава.

А.Вячаслаў, с. Наталля, а.Андрэй на занятках з дзецьмі.

Ксендз Вячаслаў Пялінак МІС.

Арганізатар парафіі, нязменны арганіст і кіраўнік хору Ржэвуцкая Ганна Іосіфаўна.

З 28 сакавіка 2010 года у касцёле пачаў працаваць вікарыем а. Павел Падмышанін МІС.

2011 год. Пілігрымка у Будслаў.

1 верасня 2011 года пробашчам парафіі прызначаны ксёндз Міхаіл Цвячкоўскі МІС.

1 кастрычніка 2013 года вікарыем прызначаны ксёндз Канстанцін Анашка МІС

13 мая 2017 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пад час Св. Імшы аб’явіў аб устанаўленні касцёла Маці Божай Фацімскай у Жодзіне дыяцэзіяльным санктуарыем.

Нагодай для прыняцця такога рашэння стаў юбілей 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, а таксама «той факт, што парафія Маці Божай Фацімскай у г. Жодзіна Барысаўскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з’яўляецца асаблівым месцам, дзе збіраюцца вернікі для ўшанавання Найсвяцейшай Панны», — адзначана ў дэкрэце аб устанаўленні новага санктуарыя.

Падрабязней пра ўсе падзеі можна чытаць у раздзеле «Жыццё парафіі» і раздзеле «Навіны»