Самыя прыгожыя кветкі заўсёды плён працы рук чалавечых.
Учора, 16 красавіка, прыбраць тэрыторыю санктуарыя прыйшлі тыя, хто вырашыў частку асабістага часу падарыць сваёй святыні. Напэўна ў дні добрага вясенняга надвор’я ў кожнага знойдзецца чым заняцца. Але сёння асаблівая падзяка ўсім, хто знаходзіць час і рэгулярна дапамагае падтрымліваць чысціню ў храме і добры выгляд тэрыторыі касцёла.
Бескарыслівая дапамога, бескарыслівая вера.
“Клапаціцеся не пра ежу, якая гіне, але пра ежу, што застаецца на жыццё вечнае, якую дасць вам Сын Чалавечы, бо Яго пазначыў Бог Айцец”. (Евангелле. Ян. 6, 20-29)