Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля

аб’яўляе набор навучэнцаў на 2018/2019 навучальны год
Уступны экзамен адбудзецца 25 жніўня 2018г.

Дакументы прымаюцца
з 25 чэрвеня да 25 жніўня 2018г.
кожную пятніцу з 10.00 да 13.00 у мітрапалітальнай курыі
г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а

Дакументы можна падаць у іншы час.
Папярэдні запіс: тэл.: + 375 29 616 08 72; +375 17 258 68 44
e-mail: collegium@catholic.by
Дакументы падаюцца асабіста

===> Далей

Трансляцыя ўрачыстасцяў у Будславе

 

Цуд святарскага пасвячэння

Часта ў штодзённай мітусні мы не даем сабе справаздачы з таго, што ў нашым жыцці бываюць сапраўдныя цуды. Злуемся з-за дажджу, але не заўважаем, што ў гэты самы мокры і халодны дзень аўтобус прыйшоў на некалькі хвілін раней, да таго ж яшчэ і пусты! Расчароўваемся, што спазняемся на сустрэчу, але потым, калі даведваемся аб тым, што яна пачнецца праз пяць хвілін пасля нашага прыхода, не думаем пра свой “поспех”. Хоць і ўсё гэта цуды штодзённыя і маленькія, але ж не заўважаем мы і Цуда Найвялікшага, Найбольшага, які толькі можа быць – цуда Эўхарыстыі. ===>Далей

Будслаў 2018

Штогод 2 ліпеня адзначаецца ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, Апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У апошнія гады культ Маці Божай Будслаўскай шырока распаўсюдзіўся па ўсёй нашай краіне, і вернікі нездарма называюць Яе Апякункаю Беларусі.

Цэнтр святкавання – невялікая вёска на поўначы Мінскай вобласці, назва якой — Будслаў — вядомая сёння ва ўсёй Беларусі і нават далёка за яе межамі. Там, сярод лясоў і балотаў, знаходзіцца нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Велічны будслаўскі касцёл, адна з самых прыгожых і вялікіх святыняў на нашай зямлі, быў пабудаваны ў XVIII стагоддзі і з’яўляецца малою базылікай. Кожны год у Будслаў ідуць і едуць тысячы пілігрымаў, каб ушанаваць Найсвяцейшую Панну Марыю, папрасіць праз Яе заступніцтва асаблівых ласкаў Божых і прыняць удзел ва ўрачыстым будслаўскім фэсце, які становіцца сапраўдным святам веры адроджанага беларускага Касцёла — старажытнага і адначасова маладога. З матэрыялаў Catholic.by

“Божае Цела”

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. Таму што ў чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Вялікі чацвер). Адметнае гэта Свята тым, што ў гэты дзень католікі рыхтуюць урачыстыя працэсіі да чатырох алтароў. Працэсіі называюцца эўхарыстычнымі таму, што святар нясе Найсвяцейшы Сакрамэнт — Цела Хрыста. Слова “Эўхарыстыя” абазначае як саму Святую Імшу, так і Цела і Кроў Хрыста. Узята яно з грэцкай мовы і абазначае падзяку. Як вядома, удзел у Святой Імшы, падчас якой хлеб і віно пераўтвараюцца ў Цела і Кроў Езуса, — найлепшая магчымасць падзякаваць Богу за ўсе дары, атрыманыя ад Яго. Свята Божага Цела мае сваёй мэтай падкрэсліць любоў і пашану вернікаў да Эўхарыстыі.   Фотарэпартаж Я. Лабкоўскага

Першая Святая Камунія

Фотарэпартаж Я. Лабкоўскага

Урачыстасць Маці Божай Фацімскай

Санктуарый Маці Божай Фацімскай сустракае гасцей. На свята прыехалі з парафій Мінску, Барысава, Крупак, Лагойска, Смалявіч, Міёр.         Чытаць далей =>