Для аўтара

Стаць аўтарам артыкула альбо фотавідэарэпартажа можа кожны.

Абавязковыя патрабаванні пры падрыхтоўцы матэрыялаў:

  • тэкст у фармаце Microsoft Word альбо .txt
  • відэа перадаюцца праз сэрвіс YouTube альбо іншым спосабам (як дамовімся)
  • фотаздымкі  толькі ў фармаце JPG дасылаюцца асобна ад тэксту (можна адным файлам у архіве RAR)
  • памер фота – 800 пікс. па шырыні (без  вертыкальных кадраў).  Фармат 16:9 пажаданы.
  • абавязкова павінна быць імя і прозвішча аўтара, кантактны тэлефон (для ўдакладнення інфармацыі пры неабходнасці)
  • колькасць фотаздымкаў — не больш за 20 шт
  • фотаздымкі якасныя (рэзкія, выразныя)
  • на фота не павінна быць даты
  • дасылаючы здымкі праз google-дыск ці воблака, архівіруйце іх у адзін файл (*zip) альбо дасылайце спасылку на папку з усімі здымкамі, а не спіс спасылак на кожны асобны здымак
  • дасылаючы фота ў некалькіх лістах на электронны адрас, пазначце ў першым, колькі іх будзе (напр.: 1 ліст з 5; у наступным — 2 ліст з 5 і г.д.)
  • матэрыялы ў выглядзе плакатаў альбо тэксты ў перамешку с фотаздымкамі дасылаць не трэба

Рэдактар пакідае за сабой права на адбор і рэдагаванне матэрыялаў.

Вялікі дзякуй ўсім, хто дапамагае рыхтаваць матэрыялы для сайта.