Святы Ружанец (частка 2)

Успамінаем Маці Божую з Люрд

Вельмі цікавая мастацкая стужка пра аб’яўленні Маці Божай у Люрдзе (гл. ніжэй) Continue reading

Эўхарыстыя як спосаб ачышчэння душы

Фармацыйны курс для студэнтаў

Фармацыйны курс для студэнтаў і працуючай моладзі «Filii Mariae» прайшоў у Оршы

З 28 па 30 студзеня ў Оршы праходзіў фармацыйны курс для студэнтаў і працуючай моладзі «Filii Mariae» што перакладаецца з лацінская мовы як «Дзеці Марыі».

Менавіта ў духу дзіцячай любові і адкрытасці мы імкнуліся да пазнання Бога праз Марыю і гісторыю яе жыцця. У ордэне айцоў марыянаў ёсць цудоўная малітва — каронка 10 евангельскіх цнотаў Найсвяцейшай Панны Марыі. Менавіта гэтую малітву мы вырашылі ўзяць за аснову курса. Падчас студзеньскай, фактычна першай сустрэчы ў праграме «10 цнотаў», мы разважалі над першай евангельскай цнотай Марыі — “найчысцейшая”. Нягледзячы на тэму, гэтыя разважанні не сталі толькі адказамі на пытанне: «Якой была Божая Маці?» Гэтыя разважанні былі скіраваныя таксама на пазнанне саміх сябе ў святле духоўнай, маральнай, фізічнай і псіхалагічнай чысціні. Цудоўна сумяшчаліся ў праграме курса як сур’ёзныя канферэнцыі святароў з ордэна айцоў марыянаў, так і псіхалагічны майстар-клас, скрутацыя, штодзённая адарацыя і рэкрэацыйныя вечаровыя пункты праграмы.
Поўны курс прадугледжвае цыкл з дзесяці сустрэчаў, але далучыцца можна ў любы момант.

Падрабязней можна пачытаць тут

Паслухмянасць Богу – галоўнае ў веры

Святы Ружанец. Адкуль ён? (частка першая)

Нашу парафію наведаў Тадэвуш Кандрусевіч

Першага студзеня, калі католікі ўсяго Свету адзначаюць урачыстасць Багародзіцы Марыі, Арцыбіскуп эмерыт, старшыня Камісіі агульнага душпастырства пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Жодзіна і ўзначаліў Святую Імшу на пачатак Новага 2022 года. Яго сустракалі айцы-марыяне: кусташ парафіі Жодзіна Міхаіл Цвячкоўскі МІС, Юзаф Пятушка МІС, Аляксандр Шамрыцкі МІС, а таксама шматлікія парафіяне… Continue reading