Category: Uncategorized
Ліст 01 2019
1 лістапада – Урачыстасць Усіх Святых
Урачыстасць Усіх Святых – адно з галоўных каталіцкіх святаў. У гэты дзень касцёл успамінае ўсіх святых, якія ўславілі Бога, не толькі тых, чые імёны занесеныя ў касцёльны календар, але і тых, хто вядомы аднаму Богу. Галоўная ідэя свята мае ў сабе ўсеагульнае, па-за залежнасці ад прафесіі і грамадзянскага статуса, пакліканне да святасці.
Верас 28 2019
29 верасня — свята св. Міхала Арханёла
У гэты дзень католікі Жодзіна віншуюць паважанага ксяндза пробашча нашай парафіі, кусташа санктуарыя Маці Божай Фацімскай, айца Міхаіла Цвячкоўскага МІС. А.Міхаіл, перасылаем Вам сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Жадаем нязгаснага запалу ў веры, сіл і нястомнасці ў душпастырскай паслузе. Жадаем усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя для рэалізацыі Божых планаў. Няхай святы заступнік Міхаіл Арханёл і Маці Божая атуляюць Вас сваёй апекай, а Святы Дух вядзе на святарскім шляху. Дзякуем Вам за добрае сэрца, зычлівасць, малітвы і цярплівасць да нас.






