Category: Uncategorized

Урачыстасці ў Фаціме

Дзе скарб твой, там і сэрца тваё

Не рыхтуй багаццяў на зямлі

Крочым у Росіцу

З 31 ліпеня па 2 жніўня адбылася пешая пілігрымка з Друі ў Росіцу. Яе ўзначалілі а. Канстанцін Гушча MIC і дк. Ілля Саўчанка MIC. У гэтым годзе ажно 109 чалавек вырашыла прайсці гэты шлях даўжынёй у 80 кіламетраў.

Тры дні пілігрымы прысвяцілі малітве, спевам, новым знаёмствам і цікавым гутаркам. Хоць часам з-за доўгага шляху фізічныя сілы бываюць амаль на зыходзе, духоўныя сілы ў пілігрымцы толькі аднаўляюцца. “Маліцеся за нас усіх, бласлаўлёныя пакутнікі з Росіцы! Ратуйце нас, будзьце з намі ў агні, у якім сёння мы гарым”, – спяваюць пілігрымы пасля малітвы. Таксама і вясёлыя спевы падбадзёрваюць і выклікаюць усмешкі:”Меня любит Бог, ну а это – ваще!” У пілігрымцы з Друі, як заўжды, вельмі шмат моладзі, дарэчы, самаму малодшаму пілігрыму споўнілася толькі 7 гадоў. Continue reading

А хто твой бліжні?

Прамыя трансляцыі з Будслава

 

Урачыстасць Божага Цела і Крыві Хрыста