Часта ў штодзённай мітусні мы не даем сабе справаздачы з таго, што ў нашым жыцці бываюць сапраўдныя цуды. Злуемся з-за дажджу, але не заўважаем, што ў гэты самы мокры і халодны дзень аўтобус прыйшоў на некалькі хвілін раней, да таго ж яшчэ і пусты! Расчароўваемся, што спазняемся на сустрэчу, але потым, калі даведваемся аб тым, што яна пачнецца праз пяць хвілін пасля нашага прыхода, не думаем пра свой “поспех”. Хоць і ўсё гэта цуды штодзённыя і маленькія, але ж не заўважаем мы і Цуда Найвялікшага, Найбольшага, які толькі можа быць – цуда Эўхарыстыі. ===>Далей
чэрв 12 2018
Будслаў 2018
![]()
Штогод 2 ліпеня адзначаецца ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, Апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У апошнія гады культ Маці Божай Будслаўскай шырока распаўсюдзіўся па ўсёй нашай краіне, і вернікі нездарма называюць Яе Апякункаю Беларусі.
Цэнтр святкавання – невялікая вёска на поўначы Мінскай вобласці, назва якой — Будслаў — вядомая сёння ва ўсёй Беларусі і нават далёка за яе межамі. Там, сярод лясоў і балотаў, знаходзіцца нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Велічны будслаўскі касцёл, адна з самых прыгожых і вялікіх святыняў на нашай зямлі, быў пабудаваны ў XVIII стагоддзі і з’яўляецца малою базылікай. Кожны год у Будслаў ідуць і едуць тысячы пілігрымаў, каб ушанаваць Найсвяцейшую Панну Марыю, папрасіць праз Яе заступніцтва асаблівых ласкаў Божых і прыняць удзел ва ўрачыстым будслаўскім фэсце, які становіцца сапраўдным святам веры адроджанага беларускага Касцёла — старажытнага і адначасова маладога. З матэрыялаў Catholic.by
чэрв 03 2018
“Божае Цела”
Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. Таму што ў чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Вялікі чацвер). Адметнае гэта Свята тым, што ў гэты дзень католікі рыхтуюць урачыстыя працэсіі да чатырох алтароў. Працэсіі называюцца эўхарыстычнымі таму, што святар нясе Найсвяцейшы Сакрамэнт — Цела Хрыста. Слова “Эўхарыстыя” абазначае як саму Святую Імшу, так і Цела і Кроў Хрыста. Узята яно з грэцкай мовы і абазначае падзяку. Як вядома, удзел у Святой Імшы, падчас якой хлеб і віно пераўтвараюцца ў Цела і Кроў Езуса, — найлепшая магчымасць падзякаваць Богу за ўсе дары, атрыманыя ад Яго. Свята Божага Цела мае сваёй мэтай падкрэсліць любоў і пашану вернікаў да Эўхарыстыі. Фотарэпартаж Я. Лабкоўскага
Май 13 2018
Урачыстасць Маці Божай Фацімскай
Санктуарый Маці Божай Фацімскай сустракае гасцей. На свята прыехалі з парафій Мінску, Барысава, Крупак, Лагойска, Смалявіч, Міёр. Чытаць далей =>
крас 17 2018
Падзяка ўсім, хто дапамагаў
Самыя прыгожыя кветкі заўсёды плён працы рук чалавечых.
Учора, 16 красавіка, прыбраць тэрыторыю санктуарыя прыйшлі тыя, хто вырашыў частку асабістага часу падарыць сваёй святыні. Напэўна ў дні добрага вясенняга надвор’я ў кожнага знойдзецца чым заняцца. Але сёння асаблівая падзяка ўсім, хто знаходзіць час і рэгулярна дапамагае падтрымліваць чысціню ў храме і добры выгляд тэрыторыі касцёла. Чытаць далей =>










