сак 17 2022
Святарскі юбілей айца-марыяніна Юзафа Пятушкі
65 год святарскіх пасвячэнняў айца-марыяніна Юзафа Пятушкі адзначылі 16 сакавіка ў жодзінскім санктуарыі Фацімскай Божай Маці.
16 сакавіка вельмі далёкага ад нас 1957 года дыякан Юзаф Пятушка апрануў душпастырскі габіт і да гэта часу застаецца верным дэвізу Кангрэгацыі айцоў-марыянаў – Pro Christo et Ecclesia (за Хрыста і за Касцёл). Не пералічыць усіх спраў, усіх сакрамэнтаў, якія удзяліў людзям за гэтыя гады айцец Юзаф, колькі яго выхаванцаў сталі святарамі, бачачы ў ім прыклад шчырай веры, вернасці і адданасці Богу. Continue reading
сак 10 2022
10 сакавіка — пачатак Навэнны да святога Юзафа

10 сакавіка ў Касцёле распачынаецца Навэнна перад урачыстасцю святога Юзафа, якая адзначаецца 19 сакавіка. Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе да духавенства і вернікаў архідыяцэзіі заклік, у якім запрашае іх прысвяціць гэтае набажэнства ў інтэнцыі спынення ўзброенага наступу ва Украіне.
Тэкст Навэнны да святога Юзафа ТУТ>>>
Заклік арцыбіскупа Юзафа Станеўскага да малітвы навэннай да святога Юзафа (гл. ніжэй)





