лют 26 2022
Папа Францішак абвясціў Папяльцовую сераду днём посту ў інтэнцыі міру

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 23 лютага прайшла ў ватыканскай зале Паўла VI, Папа Францішак звярнуў увагу на пагаршэнне сітуацыі ва Украіне і пагрозу міру ва ўсім свеце.
У сувязі з гэтым Святы Айцец заклікаў вернікаў прысвяціць Папяльцовую сераду, якая сёлета прыпадае 2 сакавіка, посту ў інтэнцыі міру.
Словы Папы Францішка падае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.
«Я адчуваю вялікі боль у сваім сэрцы з прычыны пагаршэння сітуацыі ва Украіне. Нягледзячы на дыпламатычныя намаганні мінулых тыдняў, адкрываюцца ўсё больш і больш трывожныя сцэнарыі. Як і я, многія людзі ва ўсім свеце адчуваюць трывогу і заклапочанасць. Міру ўсіх пагражаюць інтарэсы часткі», — сказаў Папа.
Пантыфік звярнуўся да тых, хто нясе палітычную адказнасць, заклікаўшы іх «зрабіць сур’ёзны рахунак сумлення перад Богам, які з’яўляецца Богам міру, а не вайны; які з’яўляецца Айцом усіх, а не толькі некаторых; хоча, каб мы былі братамі, а не ворагамі». Пастыр паўсюднага Касцёла заклікаў усе бакі «ўстрымацца ад любых дзеянняў, якія прычыняць яшчэ большыя пакуты насельніцтву, дэстабілізуюць суіснаванне паміж дзяржавамі і дыскрэдытуюць міжнароднае права».
Пантыфік нагадаў веруючым і няверуючым вучэнне Езуса, «які настаўляў, што на д’ябальскую апантанасць гвалту належыць адказваць Божай зброяй: постам і малітваай.
Святы Айцец заахвоціў усіх зрабіць Папяльцовую сераду, 2 сакавіка 2022 года, днём посту ў інтэнцыі міру.
«Няхай Валадарка супакою выратуе свет ад шаленства вайны», — сказаў на заканчэнне Папа Францішак.
лют 25 2022
Паведамленне Старшыні ККББ біскупа Буткевіча ў сувязі з ваенным канфліктам ва Украіне
Паведамленне
Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
біскупа Віцебскага Алега Буткевіча
ў сувязі з ваенным канфліктам ва Украіне
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі!
Сёння раніцай свет скалыхнула трагічная навіна: паміж найбліжэйшымі да нас суседнімі краінамі распачаўся ваенны канфлікт. Здаровы розум і так моцна яшчэ жывая памяць пра наступствы падобных дзеянняў у гісторыі не сталіся эфектыўным стрымліваючым фактарам. Брат узняў руку на брата. Пачаў здзяйсняцца найгоршы сцэнар развязкі той напружанасці, якая ўжо доўгі час існавала паміж братнімі народамі. Так блізка, побач з намі, паміж Расіяй і Украінай, сярод блізкіх нам людзей пачалася вайна. Continue reading
лют 16 2022
Айцец Міхал захварэў
Таму святая Імша сёння 16.02.22 і заўтра адмяняецца. Молімся аб хутчэйшым выздараўленні святара.




