14.05.2026 archive

Айцу Юзафу рэальна споўнілася 95 год

Наш слаўны, важны і вядомы
Пятушка Юзаф – усіх святар!
Прыносім шчыра віншаванні
З днём нараджэння – Божы дар.
 
Раслі Вы ў Росіцы падлеткам,
Пасля Вас Польшча прыняла.
Ішло жыццё не для палеткаў,
А з Богам для людзей святла.
 
Семінарыстам быў удалым:
Праўдзівы, кемлівы, адданы
Навуцы Божай, з Богам жыў,
Пайшоў служыць да марыянаў
І з Росіцай заўсёды быў.
 
Ператрываў хваробаў зграю,
Ды цвёрда Бог трымаў заўжды,
А сілы Росіца давала:
Ксяндзы Ляшчэвіч і Кашыра
Адданасць Богу прыняслі.
 
Вайна ў Латвію загнала
І прыцясняцца стаў касцёл.
Вучыўся ў Любліне і выбраў –
Да марыянаў крок пайшоў.

У Люблінскае установе
Дзе калідоры ён таптаў
З будучым Папам і з Вайтылам,
І долю вязня паспытаў.
 
Расія святара прымала,
Пасля Барысаў і цяпер
Вас Жодзіна вітае шчыра
У гэты слаўны юбілей.
 
Калі высокі, стройны, мілы
Выходзіць да людзей святар
І сёння з дзівам і малітвай
Вас людзі берагуць як дар.
 
Жыццё і праца – ўсё ад Бога
Жадаем з радасцю абняць,
Заўжды каб вернікаў дарогу
Маглі малітвай падтрымаць.
 
Хай Бог дае вам усе ласкі.
Ён знае ўсё і без падказкі.
 
14 мая 2026 года.
Яўгенія Чакур