Дзіцячая св. Імша на Вялікдзень

Гэтая ранішняя Імша напоўніла касцёл галасамі дзяцей. Для іх святкаванне Вялікадня распачалося толькі сёння. Таямніца збаўлення і уваскрасення Хрыста прадстае па-рознаму для кожнага чалавека, асабліва для маленькага. Але атмасферу ўрачыстай радасці і велічнасці падзеі адчувае кожны. Дзеці ўважліва і з цікаўнасцю слухалі казанне святара і разам знаходзілі адказы на розныя пытанні.

Святкаванне Вялікадня разам з усёй сям’ёй надае гэтай урачыстасці глыбейшы сэнс. Таму прысутнасць у святыні дзяцей разам з бацькамі – гэта сапраўдная радасць не толькі нашай парафіі, але і ўсяго Касцёла.