Божая Маці, маліся за нас…

Змяняецца час і людзі. І некалі немагчымае становіцца магчымым сёння. Трэба нават больш сказаць: гэта рашэнне – сапраўдны Божы Цуд. Гарадскія ўлады сумесна з хрысціянскімі канфесіямі (праваслаўных і католікаў) горада, вырашылі азнаменаваць 55 год існавання Жодзіна ўзвядзеннем манумента Божай Маці на ўездзе ў горад. Пяцімятровая фігура Найсвяцейшай Панны Марыі, адлітая з бронзы, будзе ўсталявана насупраць гандлёвага цэнтра “Рублёўскі” праз дарогу з боку Мінска.

Чытаць далей…

Свята Ахвяравання Пана і дзень кансэкраванага жыцця

“Вось наш Пан прыйдзе ў сіле і асветліць вочы сваіх слугаў. Аллелюя!”

“Дарагія браты і сёстры,- звярнуўся да прысутных а. Канстанцін ва ўступным слове, сорак дзён таму мы з радасцю святкавалі нараджэнне Хрыста Пана. Сёння мы ўспамінаем дзень, калі Панна Марыя і святы Юзаф прынеслі дзіцятка Езуса ў святыню, каб там скласці належную ахвяру. Такім чынам Пан Езус не толькі выканаў прадпісанне Закона Старога Запавету, але сустрэўся са сваім народам, які яго з вераю чакаў. Сімяон і Ганна прышлі ў святыню, натхнёныя Святым Духам. Ён асвяціў іх, каб у маленькім дзіцяці змаглі пазнаць Хрыста і з радасцю вызнаваць веру ў яго.

Чытаць далей…

Калі я спяваў свой першы псальм, то

Калі я спяваў свой першы псальм,то

здаецца, пада мною трэслася амбона”: – кусташ санктуарыя пра “адносіны” з музыкай. (па матэрыялах “Радыё Марыя”)

Чытаць далей…