“Да Езуса праз рукі Марыі”

ХХ-ты турнір міністрантаў

4 мая ў нашай парафіі адбыўся юбілейны ХХ турнір міністрантаў, у якім прынялі ўдзел 8 каманд з розных гарадоў нашай краіны.
Дзень распачаўся з сумеснай малітвы ў касцёле і благаслаўлення. Пасля міністранты змагаліся ў такіх намінацыях як футбол, настольны футбол, дартс і у першыню – аэрахакей.

Пасля розыгрышу групавой стадыі турніру міністрантаў чакаў смачны абед. У наступным пункце праграмы распачалася фінальная стадыя, напоўненная эмоцыямі.

Пунктам кульмінацыйным турніра была Эўхарыстыя, пасля якой адбылася цырымонія ўзнагароджання.

У агульным заліку месцы былі размеркаваныя паміж міністрантамі з наступных парафій:
1 месца – парафія святога Казіміра (горад Маладзечна)
2 месца – парафія Маці Божай Фацімскай (горад Жодзіна)
3 месца – Місія Добрага Самараніна пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай (Хрысціянскі Сацыяльны цэнтр, горад Мінск)
4 месца – парафія святога Юзафа (горад Орша)
5 месца – парафія Узвышэння Святога Крыжа (горад Баранавічы)
6 месца – парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (горад Мінск)
7 месца – парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (горад Барысаў)
8 месца – парафія святога Валянціна (горад Смалявічы)

Continue reading

Бог – гэта любоў

Святая Імша 14.04.24. Літургія Слова

Свята Міласэрнасці

Устанаўленне  свята  Божай  Міласэрнасці  ў першую  нядзелю  па  Вялікадні  невыпадковае – на гэты дзень прыпадае  актава  Змёртвыхпаўстання  Пана, якая вянчае правядзенне  Пасхальнай Містэрыі Хрыстуса. Гэты перыяд у літургіі Касцёла выразней, чым іншыя, паказвае таямніцу  Божай Міласэрнасці, якая аб’явілася ў муцы, смерці і Змёртвыхпаўстанні Хрыстуса.

Continue reading

ХРЫСТОС УВАСКРОС! АЛЛЕЛЮЯ!

Слова а. Віталія у Вялікую Пятніцу