Category: Uncategorized
студ 22 2020
Дзеці ў касцёле. Парады ад пробашча
Цікавае казанне святара. З увагай прыслухоўваешся да слоў і іх сэнсу. Раптам дзіця ў лаўцы перад табой пачынае гучна размаўляць, а нават крычаць. Што рабіць? Як учыніць?
Шмат святароў і людзей свецкіх наракаюць, што дзеці перашкаджаюць ім падчас удзелу ў літургіі. Бацькі дзяцей таксама адчуваюць збянтэжаннасць, калі не ў стане адразу супакоіць дзіця. Пачынаюць адчуваць напружанне і ў канцы канцоў вырашаюць выйсці са святыні разам з дзіцём.
снеж 27 2019
Віншаванні ад пробашча парафіі з Божым Нараджэннем

Божае Нараджэнне датычыцца ўсіх людзей. Незалежна ад веры і вызнання, радасць, што ў свет прыйшоў Збаўца, – для ўсіх. Нават калі чалавек пра яго не ведае, не адзначае яго і пакуль не адчувае, Свята прыходзіць і да яго. А для таго, каб як мага больш людзей адчувалі і ведалі веліч гэтага свята, у нашай парафіі шмат гадоў існуе традыцыя віншаваць гараджан, работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў праз іх кіраўніцтва.
Звяртаючыся да кожнага з кіраўнікоў, кусташ нашага Санктуарыя а. Міхаіл жадае кожнаму: веры, супакою, мудрасці, а яшчэ адказнасці ў сваёй справе, клопату пра людзей і сумлення ў выкананні любых задач – бытавых, сямейных і працоўных.







