Category: Uncategorized
крас 16 2020
Дабраахвотны збор ахвяраванняў
крас 07 2020
Сапраўдныя героі — гэта не тыя, хто мае славу і грошы
а хто ахвяруе жыццём, каб служыць іншым, падкрэсліў Папа Францішак падчас Эўхарыстыі, якую цэлебраваў у Пальмовую нядзелю 5 красавіка ў Ватыкане.
Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Пантыфік распачаў сваю гамілію словамі: «Езус “выракся самога сябе, прыняўшы постаць слугі». «Бог нас збавіў, паслужыўшы нам. Звычайна мы думаем, што гэта мы служым Богу. Але на самой справе, гэта Ён бескарысліва паслужыў нам, бо першым палюбіў нас.
крас 03 2020
Удзел у Літургіі анлайн
Час і абставіны, якія мы ўсе цяпер перажываем, натхнілі мяне да некалькіх пабожных (і, спадзяюся, карысных) думак. З усім вядомай прычыны многія каталіцкія сем’і прымаюць рашэнне часова абмежаваць сваю прысутнасць у святыні і засяродзіцца на супольнай і асабістай малітве дома. Дзякуй Богу, Беларускі (і не толькі) Касцёл дае такую магчымасць праз адпаведныя дыспенсы і шматлікія тэхнічныя дапамогі (Catholic.by, Радыё Марыя і іншыя). Варта памятаць, што ўдзел у Святой Імшы праз анлайн-трансляцыю не з’яўляецца альтэрнатыўнай формай ці рытуалам Літургіі Касцёла, але вымушанай мерай і дапамогай, якая ў дадзеных абставінах дазваляе нам падтрымліваць духоўнае жыццё і лучнасць з супольнасцю Касцёла. Сёння мы прымаем слушнае і разумнае рашэнне застацца дома, але ад усяго сэрца прагнем, калі скончыцца пандэмія (а гэта ж некалі станецца), зноў сустрэцца разам у Божым доме, у сваёй святыні.
Калі пераходзім на ўдзел у Эўхарыстыі праз анлайн-транляцыю, трэба таксама адпаведным чынам да гэтага падрыхтавацца. Таму хочацца даць некалькі практычных парадаў. Continue reading










