Евангелізацыйная інтэнцыя — чалавечае братэрства
Молімся аб тым, каб Пан Бог даў нам ласку жыць у поўным братэрстве з братамі і сёстрамі, вызнаўцамі іншых рэлігій, молячыся адзін за аднаго, з адкрытасцю для ўсіх.

студ 03 2021
Евангелізацыйная інтэнцыя — чалавечае братэрства
Молімся аб тым, каб Пан Бог даў нам ласку жыць у поўным братэрстве з братамі і сёстрамі, вызнаўцамі іншых рэлігій, молячыся адзін за аднаго, з адкрытасцю для ўсіх.

снеж 19 2020
Адна з прыгожых традыцый Адвэнту (ад лацінскага слова «adventus», што азначае «прыйсце») — раратняя святая Імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. 18 снежня ў парафіі Маці Божай Фацімская такая імша адбылася для дзяцей.
Падчас імшы ў гонар Дзевы Марыі запальваецца свечка, якая з’яўляецца галоўным сімвалам гэтай імшы і закліканая асвятляць шлях. Такая свечка з’яўляецца сімвалам Марыі — ранішняй зоркі, з якой вернікі ідуць да Хрыста.
«Назва «Рараты» бярэ свой пачатак ад лацінскай песні «Rorate coeli desuper» («Дайце, нябёсы, росы з вышыняў»), якая спяваецца ў перыяд Адвэнту, звычайна на пачатку раратняй Імшы: чым для высахлай зямлі з’яўляецца раса, тым Хрыстус для тых, хто Яго чакае». Continue reading
снеж 15 2020

Пастырскае пасланне на Божае Нараджэнне 2020 года
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры, людзі добрай волі!
1. Сардэчна вітаю ўсіх вас і віншую з радасным і збаўчым святам Нараджэння Хрыста. Евангелле вядзе нас у Бэтлеем, у месца Нараджэння доўгачаканага Збаўцы свету. Рымскі імператар Аўгуст выдаў загад правесці перапіс насельніцтва. Мы добра ведаем, што гэта такое. Час ад часу ў нас таксама адбываецца перапіс. Апошні раз такая падзея мела месца ў 2019 г.
Паводле загаду імператара, жыхары Рымскай імперыі павінны былі запісацца ў месцы свайго паходжання. Абраннік Марыі, Юзаф, паходзіў з каралеўскага роду Давіда, і таму запіс павінен быў адбыцца ў каралеўскім горадзе Бэтлеем. Марыя была цяжарнай і чакала нараджэння Збаўцы. Так сталася, што час нараджэння супаў з прыбыццём Марыі і Юзафа ў Бэтлеем на перапіс. Трэба было знайсці месца, дзе Марыя магла б радзіць. Юзаф шукае, ён стукае ў дзверы розных дамоў і заездаў. Хоць жыхары Блізкага Усходу адзначаюцца гасціннасцю, тым не менш ніхто не хацеў прыняць у свой дом цяжарную Марыю. У заездзе не было месца, як чытаем у Евангеллі паводле Лукі (пар. Лк 2, 1–7). Continue reading