Божае Нараджэнне датычыцца ўсіх людзей. Незалежна ад веры і вызнання, радасць, што ў свет прыйшоў Збаўца, – для ўсіх. Нават калі чалавек пра яго не ведае, не адзначае яго і пакуль не адчувае, Свята прыходзіць і да яго. А для таго, каб як мага больш людзей адчувалі і ведалі веліч гэтага свята, у нашай парафіі шмат гадоў існуе традыцыя віншаваць гараджан, работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў праз іх кіраўніцтва.
Звяртаючыся да кожнага з кіраўнікоў, кусташ нашага Санктуарыя а. Міхаіл жадае кожнаму: веры, супакою, мудрасці, а яшчэ адказнасці ў сваёй справе, клопату пра людзей і сумлення ў выкананні любых задач – бытавых, сямейных і працоўных.
Далёка не ўсе з тых, хто напярэдадні свята атрымаў віншаванні, трапіў на фота нашага невялікага рэпартажу. З-за ўласнай занятасці многія людзі атрымалі віншаванні праз сваіх супрацоўнікаў і калег. Людзі казалі і аб сваёй веры, і аб адчуванні свята. Неверагодная цеплыня і шчырыя эмоцыі зыходзілі ад кожнага. Пра тое, як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы Вікторыі Колесавай.
Дырэктар Палаца культуры БелАЗ Генадзь Смольскі.
Намеснік начальніка Жодзінскага ГАУС Міхаіл Мурашкін
Начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Жодзінскага выканкаму Ірына Карповіч
Пракурор горада Жодзіна Уладзімір Нябоська
Загадчык юрыдычнай кансультацыі Людміла Сабалеўская
Начальнік жодзінскага філіала Гаргаз Сяргей Кацкель
Дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Юлія Ткачэнка
Дырэктар Жодзінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Комар
Начальнік гарадскога аддзела па адукацыі, спорту і турызму Вольга Галабародава.
Начальнік Жодзінскага гарадскога аддзела Следчага камітэта Міхаіл Кузняцоў
Рэдакцыя газеты «Жодзінскія навіны”.
Дырэктар ТАА «Мета» Аляксандр Будзько
Дырэктар ААТ «Свiтанак» Юрый Лукашэвіч
Дырэктар КЗТШ Віталь Бубелеў
Завуч СШ№6 Вольга Кабановіч і настаўнік пачатковых класаў гэтай жа школы Валерый Станчык.
Дырэктар Цэнтра культуры і дасугу Юлія Ліпская
Дырэктар тэлеканала «Сфера» Эльшад Акбераў
Начальнік налогавай інспекцыі Андрэй Кавальчук
Дырэктар Моладзевага цэнтра Вольга Якуценя
Дырэктар СШ№8 Віктар Харошка
Старшыня суда горада Жодзіна Мікалай Самойла
Першы намеснік старшыні жодзінскага гарвыканкама Сяргей Конан
Старшыня Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта Дзмітрый Заблоцкі