Пальмовая нядзеля у санктуарыі

Святочныя ўрачыстасці Пальмавай Нядзелі адбыліся ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне.

Па традыцыі перад пачаткам святочнай службы вернікі праходзяць урачыстым шэсцем вакол храма, трымаючы ў руках галінкі пальмы бо вярбы. У святочнай імшы аб 11 гадзіне прыняло ўдзел каля трох соцен вернікаў

Гэта свята ўстаноўленае ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага, Ісус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і свет народу вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі.

У Пальмовую (Вербную) нядзелю Паўсюдны Каталiцкi Касцёл распачынае перажыванне цэнтральнай таямніцы хрысціянскай веры – смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста.

Перажыванне Вербнай нядзелi грунтуецца на евангельскім апісанні ўваходу Хрыста ў Ерузалем: «У той час мноства людзей, якія прыйшлі на свята, калі пачулі, што Езус ідзе ў Ерузалем, узялі пальмовая галінкі і выйшлі Яму насустрач, усклікаючы: Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана, Валадар Ізраэля!» (пар. Ян 12, 12-13).

Ў гэты дзень падчас кожнай святой Імшы па ролях чытаецца Евангельскае апісанне мукі Езуса Хрыста і Яго смерці на крыжы.

Зялёныя галінкі вярбы асвячаюцца ў гэты дзень на ўспамін уваходу Хрыста ў Ерузалем для прадказаннага збаўчага адкуплення чалавека. Вярба – дрэва, якое  адным з першых на Беларусі абвяшчае прыход вясны. У парафii Жодзіна ўжо каторы год падрыхтоўкай вербаў займаецца моладзь.

Галоўнай мэтай Пальмовай нядзелi з’яўляюцца ўводзiны ў разважаннi над мукай Пана, а таксама непасрэдная падрыхтоўка да перажывання яе ў літургічных абрадах Вялікага тыдня.