Новыя кандыдаты ў міністранты

У гэтую нядзелю шэсць новых хлопцаў з нашай парафіі сталі кандыдатамі да міністрантаў. Пасля некалькі ўступных сустрэч яны былі дапушчаныя, каб вучыцца службе пры алтары. Старэйшыя міністранты разам са святарамі нашай парафіі будуць надалей уводзіць хлопцаў і вучыць іх адказнай справе – служыць каля алтара.
Новыя кандыдаты ўжо маюць права выходзіць да алтара разам з міністрантамі і святарамі ў блакітных стужках, а з часам будуць таксама насіць комжу, калі навучацца яшчэ многим рэчам: такім як званіць у званкі, раскладваць келіх, хадзіць з кадзідлам і г.д.