Май 07 2018
Адарацыйная працэсія ў першую нядзелю мая
крас 17 2018
Падзяка ўсім, хто дапамагаў
Самыя прыгожыя кветкі заўсёды плён працы рук чалавечых.
Учора, 16 красавіка, прыбраць тэрыторыю санктуарыя прыйшлі тыя, хто вырашыў частку асабістага часу падарыць сваёй святыні. Напэўна ў дні добрага вясенняга надвор’я ў кожнага знойдзецца чым заняцца. Але сёння асаблівая падзяка ўсім, хто знаходзіць час і рэгулярна дапамагае падтрымліваць чысціню ў храме і добры выгляд тэрыторыі касцёла. Чытаць далей =>
крас 01 2018
Дзіцячая св. Імша на Вялікдзень
Гэтая ранішняя Імша напоўніла касцёл галасамі дзяцей. Для іх святкаванне Вялікадня распачалося толькі сёння. Таямніца збаўлення і уваскрасення Хрыста прадстае па-рознаму для кожнага чалавека, асабліва для маленькага. Але атмасферу ўрачыстай радасці і велічнасці падзеі адчувае кожны. Дзеці ўважліва і з цікаўнасцю слухалі казанне святара і разам знаходзілі адказы на розныя пытанні.
сак 31 2018
Вялікая субота
Вялікая субота – самотны, ціхі, жалобны дзень. Але адначасова гэта дзень актыўнай падрыхтоўкі да святкаванняў галоўнай урачыстасці года – Уваскрасення Збаўцы нашага Езуса Хрыста. Традыцыйна ў гэты дзень некалькі разоў асвячаліся велікодныя стравы.
сак 30 2018
Вялікая пятніца
Пятніца Вялікага тыдня – (лац. Dies Passionis Domini).
Яна прысвечана ўспаміну асуджэння на смерць, крыжовых пакут і смерці Езуса Хрыста, а таксама зняцця Яго з крыжа і пахавання.
Пакаранне распяццем на крыжы ў той час было самым ганебным, самым пакутлівым і самым жорсткім. Такой смерцю каралі ў той час толькі самых заўзятых злачынцаў: разбойнікаў, забойцаў, мяцежнікаў і злачынных рабоў.
сак 25 2018
Пальмовую нядзелю адзначылі католікі ў Жодзіна
Паўсюдны Каталiцкi Касцёл, падрыхтаваны саракадзённым велікапосным пакаяннем, духоўным i фiзiчным устрыманнем, у Пальмовую нядзелю распачынае перажыванне цэнтральнай таямніцы хрысціянскай веры — падзей, якiя адбылiся больш за дзве тысячы гадоў таму – смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. Традыцыйна ў гэты дзень на ўспамін уваходу Хрыста ў Ерузалем для ажыцяўлення прадказаннага – здзяйснення збаўчага адкуплення чалавека, адбываецца працэсія з вулiцы ў касцёл перад Святой Імшою, а таксама асвячаюцца зялёныя галінкі пальмаў і іншых дрэваў.