снеж 24 2018
Католікі ўсяго свету адзначаюць Божае нараджэнне. Святочная святая Імша адбылася і ў нашым санктуарыы. Відэа Генадзія Раманчука дапаможа вам прычыніцца да гэтай святочная атмасферы ў жодзінскай каталіцкай Святыні.
Цалкам прамую трансляцыю са святой Імшы можна ўбачыць у гэтым відэа:
снеж 21 2018
Адвэнт, час посту і радаснага чакання, праз некалькi дзён завяршыцца святкаваннем Божага Нараджэння. Ў гэты перыяд ў Каталiцкiм Касцёле праходзяць асаблiвыя Святыя Iмшы – Рараты, прысвечаныя ўшанаванню Найсвяцейшай Панны Марыi. Такiя набажэнствы адбываюцца i ў нашай парафii, традыцыйна ранiцай а 6 гадзіне, а таксама i увечары, каб як мага больш дзяцей змаглi прыйсцi i ўдзельнiчаць у гэтай Iмшы.
I Адвэнт, i Вялiкi пост нiколi не абыходзяцца без парафіяльных рэкалекцый. У гэтым годзе да нас завітаў а. Павел Падмышанiн з г. Барысава. Праз слуханне Божага Слова з яго вуснаў i удзел у Святой Iмшы рыхтуем нашыя сэрцы да годнага перажывання свята Божага Нараджэння!
Ліст 24 2018
9-10 лістпада ў нашай парафіі прайшоў Турнір Міністрантаў. За 11 праведзеных сустрэч ён значна трансфармаваўся, але, хіба што, найбольш відавочным гэта стала гэтай восенню – цяпер гэта цяжка назваць спаборніцтвам. Сяброўская сустрэча? Рэкалекцыі для хлопцаў са спартыўным ухілам? Пакуль што гэтае пытанне толькі пачынае паўставаць, а адказ будзе бачны па пладах. Але што мы можам сказаць цяпер і дакладна – галоўны прыз сустрэчы далёка не кубак агульнага заліку.
Ліст 04 2018
“28. Адзін кніжнік, чуючы іхнія спрэчкі і бачачы, што Езус хораша ім адказваў, падышоў і спытаўся ў Яго: якая першая з усіх запаведзяў?
29. Езус адказваў яму: першая з усіх запаведзяў: «Слухай, Ізраіль! Гасподзь Бог наш ёсць Гасподзь адзіны;
30. і палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменнем тваім, і ўсёю моцаю тваёю»: вось, першая запаведзь!
31. Другая, падобная да яе: «палюбі бліжняга твайго, як самога сябе»; іншай запаведзі, большай за гэтыя, няма.
32. Кніжнік сказаў Яму: Настаўнік! добра, праўду сказаў Ты, што адзін ёсць Бог і няма іншага, апрача Яго;
33. і любіць Яго ўсім сэрцам, і ўсім розумам, і ўсёю душою, і ўсёю моцаю, і любіць бліжняга, як самога сябе, ёсць больш за ўсе ўсеспаленні і ахвяры.
34. Езус, бачачы, што ён разумна адказваў, сказаў яму: недалёка ты ад Валадарства Божага. Пасля таго ніхто ўжо не адважваўся пытацца ў Яго.
(Паводле Марка 12:28-34)