З 11 па 16 жніўня моладзь нашай парафіі адпачывала ў Росіцы – маленькай вёсачцы ў некалькіх кіламетрах ад Латвіі. Гэтае месца вядома дзякуючы подзьвігу бласлаўлёных святароў з ордэна марыянаў – Юрыю Кашыры і Антонію Ляшчэвічу, якія падчас карнай аперацыі ў 1943 годзе служылі ў Росіцы. Ведаючы, што што карнікі былі павінны зрабіць усіх жыхароў вёскі і ваколіцы, яны, маючы дазвол пакінуць тэрыторыю, вырашылі застацца сярод сваіх вернікаў. Да апошняга моманту удзяляючы Святыя сакрамэнты людзям і ўсяляк рыхтуючы людзей да пагібелі, яны засталіся ў Росіцы і таксама аддалі сваё жыцці ад рук фашыстаў.