Перад пачаткам Адвэнту моладзь праводзіць маштабную
вечарыну, так званыя “Андрэйкі”. Гэтай вечарынай моладзь адзначае заканчэнне
Лтургічнага года і суцяшае свае сэрцы і розум перад Адвэтам – часам засяроджаннасці, трываласьці, чакання
Нараджэння Пана. Назва “Андрэйкі” з’явілася не проста так. Яна паходзіць ад
назвы свята – свята святога Андрэя Апостала, якое адзначаецца менавіта на
заканчэнні Літургічнага года.
Традыцыйна “Андрэйкі” ў нашай парафіі штогод маюць сваю
тэматыку і стыль. Таму моладзь нашай парафіі падрыхтавала цікавую забаўляльную
праграму ў стылі Беларускай вёскі. Адметнай рысай сёлетніх “Андрэек” стала тое,
што на святкаванне былі запрошаны менавіта ўсе парафіяне: ад дзяцей да самых
старэйшых. Згодна з назвай тэмату, былі арганізаваны розныя адпаведныя
забаўляльныя стацыі: пошта – на ёй госці маглі зрабіць сабе на памяць паштоўкі
з беларускімі ўзорамі; рэстаран з традыцыйнымі беларускімі стравамі і
прысмакамі; мапа Беларусі, на якой можна было адзначыць мясціну, з якой
паходзіш, альбо паходзяць бацькі. Таксама можна было ацаніць свае здольнасці ў
ціры, сфатаграфавацца на фотазоне, паспрабаваць адгадаць дыялектныя словы,
пазмагацца з асілкам, згуляць у латэрэю, а нават, пачаставацца смачным квасам і
хлебам у карчме!
Галоўным пунктам праграммы стала віктарына “Прадкалядны
кірмаш”, у якой удзельнікі змагаліся за галоўны прыз кірмаша, абапіраючыся на
веды беларускіх традыцый і творчасці.
Інфармацыю падрыхтаваў Аляксандр Кірыленка. Фота – удзельнікаў
Кастрычнік 2024
П
А
С
Ч
П
С
Н
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
Трансляцыя з капліцы Маці Божай у г. Фаціма, Партугалія Stream em direto de Santuário de Fátima