Усе мы родам з дзяцінства

Нашы старэйшыя дзеці, якія ўжо скончылі школу і вучацца далей альбо працуюць, з настальгіяй глядзяць на малодшых і ўспамінаюць свае касцёльныя летнікі і “аазісы”. Бо яны сапраўды унікальныя з пункту гледжання больш сталага чалавека. А дарослыя напэўна скажуць, што ў нашых дзяцей непараўнальныя ўмовы для жыцця. Можа не ў кожнага, але ў большасці. Дзкуючы Богу жывём без вайны і голаду.

Пробашч парафіі а.Міхаіл на святочнай Імшы ў нядзелю дзякаваў усім, хто дапамагаў у арганізацыі летніка для дзяцей. А мы, бацькі тых, хто адпачываў у летніку, ў сваю чаргу сардэчна дзякуем святарам нашай парафіі. Бо яны, як арханёлы, клапаціліся аб кожным дзіцяці. Не толькі забаўлялі, але і вучылі іх, бралі на сябе адказнсць за іх здароўе і паводзіны. Асабліва ў паездках. Дзкуем вам, айцец Міхаіл і айцец Канстанцін.