Фэст святога Валянціна адзначылі у Смалявічах

Сёлетнюю ўрачыстасць узначаліў Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец OP.

У прамоўленай падчас святой Імшы гаміліі іерарх падкрэсліў, што сапраўды шчаслівы чалавек, які пазнае Бога і шукае Яго, і прыкладам гэтага з’яўляецца апякун парафіі ў Смалявічах святы Валянцін.

Напрыканцы Імшы вернікі парафіі выказалі шчырую падзяку біскупу Казіміру за яго прысутнасць і скіраванае слова, а таксама ўсім святарам, якія прыбылі, каб падзяліць радасць гэтай урачыстасці.

Continue reading

Успамінаем Маці Божую з Люрд

Патрэба прабачэння

Свята ахвяравання Пана

“Я ёсць шлях і праўда і жыццё”

Бог і Святое Пісанне

Нота на нядзелю Божага слова

24 студзеня, у Трэцюю звычайную нядзелю, у паўсюдным Касцёле ў другі раз будзе адзначацца нядзеля Божага слова, з асаблівасцямі якой знаёміць адмысловая Нота Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.

Мэта гэтай Ноты — абудзіць у святле нядзелі Божага слова разуменне важнасці Святога Пісання ў нашым жыцці як вернікаў, з моманту яго гучання ў літургіі, якая вядзе нас да жывога і пастаяннага дыялогу з Богам.

Прапануем пераклад ноты на беларускую мову, здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ.

Тэкст Ноты на нядзелю Божага слова ТУТ>>>