Будзем разам

Урачыстасці ў Фаціме. Партугалія.

13 кастрычніка успамінаем апошнія Фацімскія Аб’яўленні

Цікавы мастацкі фільм пра аб’яўленні у Фаціме паглядзець тут ===>

Новыя кандыдаты ў міністранты

У гэтую нядзелю шэсць новых хлопцаў з нашай парафіі сталі кандыдатамі да міністрантаў. Пасля некалькі ўступных сустрэч яны былі дапушчаныя, каб вучыцца службе пры алтары. Старэйшыя міністранты разам са святарамі нашай парафіі будуць надалей уводзіць хлопцаў і вучыць іх адказнай справе – служыць каля алтара.
Новыя кандыдаты ўжо маюць права выходзіць да алтара разам з міністрантамі і святарамі ў блакітных стужках, а з часам будуць таксама насіць комжу, калі навучацца яшчэ многим рэчам: такім як званіць у званкі, раскладваць келіх, хадзіць з кадзідлам і г.д.

Continue reading

Католікі Жодзіна ўшанавалі фігуру Найсвяцейшай Панны Марыі

Запрашаю на малітву

Паважаныя парафіяне.

Сардэчна запрашаю ў бліжэйшую нядзелю 19 верасня памаліцца каля фігуры Маці Божай, якая была ўсталявана пры ўездзе ў наш горад з Мінскага напрамку. Малітва распачнецца а 10.15 і будзе доўжыцца каля 15 хвілін.

Кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС

8 верасня – СВЯТА НАРАДЖЭННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ