Трансляцыя св. Імшы 06.11.22

Трансляцыя св. Імшы 01.11.22

Смерць ці жыццё вечнае?

Прамая трансляцыя святой Імшы 23.10.22

Малітва як шлях да любові

Мiсiя Добрага Самаранiна ладзіць акцыю «Мільён дзяцей моліцца на ружанцы»

Увечары 18 кастрычніка у чарговы раз адбудзецца акцыя «Мільён дзяцей моліцца на ружанцы».

Ужо трэці год Дабрачынная мiсiя Добрага Самаранiна пад апекай святой Уршулi Ледухоўскай арганізуе малітоўнае чуванне з удзелам дзетак з Беларусі. Сёлета беларускія дзеці зноў далучацца да сусветнага дня малітвы аб міры і еднасці ва ўсім свеце.

«Шчырая дзіцячая малітва, якая праслаўляе Бога, самая чыстая. Такі зварот неадкладна будзе пачуты Панам, бо ён будзе ісці ад самага сэрца»,— адзначаюць арганізатары і запрашаюць дзетак і бацькоў прыходзіць у Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у Мінску (вул. Серафімовіча, 19).

Кожны ахвотны можа таксама далучыцца да малітвы анлайн (спасылка будзе на сайце samaranin.by у дзень трансляцыі).

Пачатак у 18.00

Дзе купіць веру