Category: Uncategorized

Калі вы хочаце быць надзеяй

Ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

на III нядзелю Вялікага посту 2019г.

(нядзеля Карытас)

 “ Калі вы хочаце быць надзеяй будучыні, вы павінны пераняць светач з рук  вашых дзядуль і бабуль”.

(Папа Францішак Нядзеля 31.07.2016 Сустрэча з валанцёрамі ў Таўрон Арэне)

Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану!

Чалавек, які мае адкрытае сэрца для бліжняга, ужо тут на зямлі жыве рэчаіснасцю Божага Валадарства. Мы шмат можам зрабіць для яго, калі ў сваім жыцці будзем пакідаць больш месца для ідэй дабра і міласэрнасці. Гэты свет павінен стаць больш утульным і прыгажэйшым перадусім на ўзроўні міжлюдскіх адносін праз трывалы клопат пра людзей найбольш патрабуючых.

Гучыць вельмі прыгожа і пэўным значэнні ідэалізавана. Неаднойчы мы, нават як веруючыя людзі, пытаемся: чаму ў свеце так шмат бедаў, агрэсіі, эгаізму. Дзе ж ёсць Бог? Святое Пісанне, традыцыя, літургія няспынна нагадвае нам, аб тым, што Бог ёсць сярод нас: “І вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку” (Мц 28,20). Больш таго, Ён прагне быць у нашых сэрцах і дзейнічаць праз нас. Таму пытанне “чаму столькі зла ў свеце?” перадусім да нас: на колькі мы адкрытыя на супрацоўніцтва з Ім, і ці шукаем так, як Хрыстус, волі нашага нябеснага Айца? А Яго воляй, нагадаем, ёсць збаўленне кожнага чалавека, і нават тых, найбяднейшых, пра якіх казаў Езус: “заўсёды ўбогіх вы маеце пры сабе…,(Мц 26:11). Разважаючы над словамі Хрыста і яго навучаннем, варта яшчэ раз прыглядзецца пакліканню да служэння Божаму Сыну ў бедным чалавеку. Continue reading

Грамніцы

Другога лютага традыцыйна святкуюцца Грамніцы (Стрэчанне, Устрэчанне) –  свята Ахвяравання Пана і Дзень кансэкраванага жыцця.

У свята Ахвяравання Пана ва ўсіх касцёлах Беларусі праходзяць святочныя набажэнствы. На пачатку святой Імшы адбываюцца працэсіі са свечкамі, падчас якіх спяваецца песня Сімяона: «Цяпер па слову Твайму, Пане, адпускаеш слугу Твайго ў супакоі. Бо вочы мае ўбачылі Тваё збаўленне, якое Ты падрыхтаваў перад абліччам усіх народаў. Сёння свечка таксама сімвалізуе Марыю, пакорную слугу Пана, поўную ласкі, ў душы якой заўсёды гарэла святло веры, надзеі і любові.

Ў нашай краіне гэта свята традыцыйна звязваюць са старажытнай традыцыяй адзначаць сустрэчу зімы з летам. Можна было пачуць:
“А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне,
Зіма з летам стрэлася, стрэлася.
Лета зіму піхнула, піхнула
I ножачку звіхнула, звіхнула.
Зіма пайшла плачучы, плачучы,
Лета пайшло скачучы, скачучы”.

===>Далей

Разам

 

Апошні нумар часопіса “Разам” 

 

Тры каралі. Вадохрышча

Традыцыйная “Батлейка” 2018

Відэа зрабіў Уладзімір Бойка

Пастэрка.

Католікі ўсяго свету адзначаюць Божае нараджэнне. Святочная святая Імша адбылася і ў нашым санктуарыы. Відэа Генадзія Раманчука дапаможа вам прычыніцца да гэтай святочная атмасферы ў жодзінскай каталіцкай Святыні.

Цалкам прамую трансляцыю са святой Імшы можна ўбачыць у гэтым відэа:

===>Далей

Рараты

Адвэнт, час посту і радаснага чакання, праз некалькi дзён завяршыцца святкаваннем Божага Нараджэння. Ў гэты перыяд ў Каталiцкiм Касцёле праходзяць асаблiвыя Святыя Iмшы – Рараты, прысвечаныя ўшанаванню Найсвяцейшай Панны Марыi. Такiя набажэнствы адбываюцца i ў нашай парафii, традыцыйна ранiцай а 6 гадзіне, а таксама i увечары, каб як мага больш дзяцей змаглi прыйсцi i ўдзельнiчаць у гэтай Iмшы.
I Адвэнт, i Вялiкi пост нiколi не абыходзяцца без парафіяльных рэкалекцый. У гэтым годзе да нас завітаў а. Павел Падмышанiн з г. Барысава. Праз слуханне Божага Слова з яго вуснаў i удзел у Святой Iмшы рыхтуем нашыя сэрцы да годнага перажывання свята Божага Нараджэння!

===>Далей