
Category: Uncategorized
лют 05 2023
Вы – соль зямлі
студ 29 2023
Успаміны Святога Блажэя і Святой Агаты

3 лютага — Успамін святога Блажэя, біскупа і мучаніка. У гэты дзень асвячаюцца свечкі. Святы Блажэй аздаравіў сына адной жанчыны, у якога было прабітае горла. На ўспамін гэтага здарэння ў касцёле асвячаюцца свечкі, і святар бласлаўляе імі вернікаў у спецыяльным абрадзе, прыкладваючы да горла, тым самым засцерагаючы яго ад розных хвароб.
5 лютага—Успамін Святой Агаты. Не толькі ў каталіцкім касцёле, але і праваслаўнай царкве таксама ў гэты дзень прыгадваюць пра яе пад імем Агафія. 5 лютага 251 года замучана Агата—хрысціянская пакутніца III стагоддзя, адна з найбольш вядомых і шанаваных раннехрысціянскіх святых. Загінула на востраве Сіцылія ў перыяд ганенняў на хрысціян імператара Дэцыя. Агата нарадзілася ў багатай сіцылійскай сям’і. Адмовілася ад рукі і сэрца гарадскога прэфекта, пасля чаго ён падвергнуў яе пераследам, карыстаючыся антыхрысціянскімі законамі імператара Дэцыя. Пасля пакут святую Агату спалілі на вогнішчы.
У каталіцкіх храмах у гэты дзень асвячаюць ваду, якая засцерагае жыллё ад агню, і хлеб, што абараняе вернікаў ад рознай небяспекі, асабліва ў дарозе, выганяе з чалавека д’ябла.
снеж 08 2022
“…Любоў перамагае нянавісць…”
8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Папа Францішак здзейсніў традыцыйны візіт да фігуры Маці Божай, усталяванай на калонне ў цэнтры плошчы Іспаніі ў Рыме.
«Праз два гады, калі я прыходзіў ушаноўваць Цябе на досвітку, сёння я вяртаюся да цябе разам з людзьмі гэтага Касцёла і гэтага горада. І я прыношу табе падзяку і просьбы ўсіх тваіх дзяцей, блізкіх і далёкіх»,— маліўся Папа, маючы на ўвазе час пандэміі, калі ўшанаванне Багародзіцы праходзіла без удзелу вернікаў.
Пантыфік даверыў асабліваму заступніцтву Маці Божай «незлічоных мужчын і жанчын, не толькі хрысціянаў», для якіх Яна «сярод столькіх цёмных хмар застаецца знакам надзеі»; дзяцей, якім дае суцяшэнне; пажылых людзей, якіх суправаджае ў радасці і смутку іх жыцця.





