Легіён Марыі – 20 год

Прэзідыум Легіёна Марыі Маці Божай Фацімскай заснаваны пры нашай парафіі 17 ліпеня 2005 года. Яго заснаванню пасадзейнічала Марына Мартыненка (вечнай памяці) – легіянер з Маладзечна.
Першымі легіянерамі былі Зінаіда Зелянкевіч, Аліна Бабок, Яніна Шаркевіч, Ванда Мацкевіч, Гэнуэфа Сямашка і ўжо вечнай памяці Ядзвіга Герыловіч і Соф’я Мікуловіч.
Наследуючы пакору Беззаганнай Маці, лігіянеры ідуць з Ёю на заданне, каб кожную душу прывесці да Хрыста. Ідуць да хворых, каб падрыхтаваць дарогу святару, які прынясе Езуса ў Святой Камуніі.
Змагаюцца яны і за жыццё ненароджанных дзяцей. Распаўсюджваюць буклеты ў генекалагічным аддзяленні паліклінікі пра небяспеку аборту, важнасці захавання кожнага жыцця , размаўляюць з жанчынамі.
Легіянеры пашыраюць ушанаванне Беззаганнай Дзевы Марыі, Пасрэдніцы ўсіх ласкаў, распаўсюджваючы цудатворны медалік Найсвяцейшай Панны Марыі.
Можна смела сказаць, што праз заступніцтва Яна Хрысціцеля (аднаго з апекуноў Легіёна Марыі) яны прастуюць сцежкі да Пана.

(падрыхтаваў В.Станчык)

Да 20-годдзя прэзідыума Легіёна Марыі Маці Божай
Фацімскай у Жодзіна ад Яўгеніі Чакур

Калі ідуць легіянеры

І навучаюць Божай веры,

Любові Божай і дабру,

Тады заўжды глядзі Ўгару,

Бо там і ёсць галоўна царства –

Мара – Божае валадарства.

Віншуе курыя сардэчна

Сясцёр і брата, што навечна

Пакінулі ў сваёй святыні

Сляды адданасці краіне,

І ў сэрцы вернікаў любоў

Да Божай ласкі і сяброў,

За дапамогу святарам,

Каб напаўняуся Божы храм.

Жадаем ўсім легіянерам,

Апекі Маці Божай, веры,

Здароўя, цвёрдасці і моцы

У гэтай важнае рабоце.

Усім зычыць Легіён Марыі

Спакою, радасці і міру.