Беларусь і Біблія

З 20 верасня па 21 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіла міжнародная выстава “Беларусь і Біблія”, прысьвечаная самай вядомай і ўплывовай кнізе ў гісторыі чалавецтва – Бібліі.  Таму экскурсія, арганізаваная для дзяцей з нашай парафіі, Была вельмі цікавая і пазнавальная. 170 унікальных рукапісных і друкаваных помнікаў кніжнай культуры, сабраных з 11 дзяржаўных і прыватных калекцый ЗША, Вялікабрытаніі і Ізраіля, а таксама прадастаўленыя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, нельга было адразу ахапіць сваёй увагай.

– скруткі Мёртвага мора,
– самы старажытны фрагмент Новага Запавету,
– рэканструкцыя друкарскага станка Гутэнберга 15 ст,
– кнігі Гутэнберга, Марціна Лютара і Францыска Скарыны,
– гравюры Альбрэхта Дзюрэра, Гюстава Дорэ, Сальвадора Далі.

Дзеці атрымалі ўнікальную магчымасць убачыць найбольш старажытныя рукапісы Бібліі, першыя яе пераклады на нацыянальныя мовы, першадрукі многіх народаў і краін і шмат іншага. Пасля экскурсіі адбылося знаёмства з арганізатарам выставы Джонам Слайфам, які прывёз экспанаты з розных куткоў свету.

Падрыхтавала Ганна Пяскоўская