23 ліпеня касцел каталіцкі адзначае свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.
Аўтар: кс. Павел Салабуда
04.02.2011
Гэта збор пятнаццаці малітваў св. Брыгіты да Збавіцеля і Яго цудоўных абяцанняў.
Паводле біёграфаў, факт аб’яўлення меў месца ў Рыме, калі Брыгіта малілася ў славутай Базыліцы св. Паўла за Мурамі. Наведваючы сёння базыліку, можна ўбачыць распяцце ў натуральную велічыню, перад якім кленчыла св. Брыгіта. Тут яна размаўляла з Укрыжаваным Хрыстом.
Святая Брыгіта нарадзілася каля 1302 г. у Швецыі ў багабаязнай сям’і. Яна паходзіла з княжацкага роду. Неўзабаве пасля яе нараджэння памірае маці, выхаваннем займаюцца зычлівыя цёткі. На працягу першых трох год свайго жыцця дзяўчынка не магла вымавіць аніводнага слова. З дзіцячага ўзросту Брыгіта адзначалася асаблівай пабожнасцю. Праз некаторы час да яе вяртаецца здольнасць гаварыць. Брыгіта шмат часу прысвячала малітве і духоўным практыкаванням. Дзесяцігадовай дзяўчынкай яна прысніла сон. Ёй здавалася, што яна бачыць Езуса, прыбітага да крыжа, параненага і сплываючага крывёй.Сон вельмі ўразіў Брыгіту і надоўга застаўся ў яе свядомасці. Яна прысвячае сваё жыццё роздуму пра пакуты Хрыста. Маладой дзяўчынай яна ўзяла шлюб з Ульфам Гудмарсонам. Нарадзіла васьмёра дзяцей, у тым ліку і сваю духоўную спадкаемцу св. Кацярыну, названую Шведскай. Брыгіта атрымала ад Бога дар прароцтва. Яна прадказала Божыя кары для шведскага караля, а таксама прасіла папу Інакенція VI, а пазней Урбана V вярнуцца ў Рым. Яна будуе кляштар і імкнецца зацвердзіць ордэн
брыгітак. Памірае ў прадказаны ёю дзень у 1373 г., а праз пяць год быў зацверджаны ордэн сёстраў-брыгітак. Праз 18 год пасля смерці яна была вынесена на алтары. Папа Бэнэдыкт XVI акрэслівае верагоднасць аб’яўленняў св. Брыгіты. Святая дала штуршок ушанаванню Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Яго балеснай пакуты. † Са справаздачы святой вынікае, што кожны, хто штодзённа возьмецца за гэтае рэлігійнае практыкаванне, адгаворыць на працягу года столькі маліваў разам з “Ойча наш” і “Вітай, Марыя”, колькі ўдараў атрымаў наш Збавіцель падчас сваёй балеснай пакуты. З біяграфіі св. Брыгіты мы даведваемся таксама, што Езус дадаў да аб’яўленых малітваў цудоўныя абяцанні для тых, хто будзе адгаворваць іх з верай і пабожнасцю. Між іншым, Езус абяцае, што такіх людзей Ён зберажэ ад раптоўнай смерці, пазбавіць душы вечных караў, адорыць усім, пра што яны папросяць Бога і Найсвяцейшую Панну, а там, дзе адгаворваюцца гэтыя малітвы, Бог прысутнічае са сваёй ласкай. Кожны дзень на працягу цэлага года трэба адгаворваць 15 малітваў. Тады многія абяцанні, дадзеныя св. Брыгіце, споўняцца. “Таямніца шчасця” – гэта досвед Бога, які адорвае кожнага з нас
шчасцем і дае магчымасць дзяліцца шчасцем з іншымі. На працягу многіх год “Таямніца шчасця” выклікае вялікі інтарэс у паасобных людзей розных малітоўных асяроддзях у Беларусі. Касцёльная ўлада дала згоду на пераклад “Таямніцы шчасця” на польскую і беларускую мовы. А так сама на рускую.