“Міласэрнасць Божая ў маёй душы”

Фаустына Кавальская беатыфікавана ў Рыме18 красавіка1993 года Святым Айцом Янам Паўлам II, і кананізавана 30 красавіка 2000 года. Тады ж было ўсталявана літургічнае Свята Божай Міласэрнасці.

Але глыбей пазнаёміцца з гэтай тэмай немагчыма без “Дзённіка” святой Фаустыны. У выдавецтве «Pro Christo» ўпершыню на беларускай мове выдадзены пераклад Крыстыны Лялько.

7 красавіка 2002 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ў той час служыў у Расіі, прэзэнтаваў рускамоўны варыянт Дзённіка.

 Хто пачынаў чытаць, той ужо не змог адарвацца, не дачытаўшы да апошняй літары.