Авг 14 2021

У Барысаве пасвяцілі новы касцёл

Авг 08 2021

Хрысціянін і крызіс

Июл 22 2021

Таямніца шчасця” – што гэта?

23 ліпеня касцел каталіцкі адзначае  свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.

Аўтар: кс. Павел Салабуда 
04.02.2011

Гэта збор пятнаццаці малітваў св. Брыгіты да Збавіцеля і Яго цудоўных абяцанняў.
Паводле біёграфаў, факт аб’яўлення меў месца ў Рыме, калі Брыгіта малілася ў славутай Базыліцы св. Паўла за Мурамі. Наведваючы сёння базыліку, можна ўбачыць распяцце ў натуральную велічыню, перад якім кленчыла св. Брыгіта. Тут яна размаўляла з Укрыжаваным Хрыстом.
Святая Брыгіта нарадзілася каля 1302 г. у Швецыі ў багабаязнай сям’і. Яна паходзіла з княжацкага  роду. Неўзабаве пасля яе нараджэння памірае маці, выхаваннем займаюцца зычлівыя цёткі. На працягу першых трох год свайго жыцця дзяўчынка не магла вымавіць аніводнага слова. З дзіцячага ўзросту Брыгіта адзначалася асаблівай пабожнасцю. Праз некаторы час да яе вяртаецца здольнасць гаварыць. Брыгіта шмат часу прысвячала малітве і духоўным практыкаванням. Дзесяцігадовай дзяўчынкай яна прысніла сон. Ёй здавалася, што яна бачыць Езуса, прыбітага да крыжа, параненага і сплываючага крывёй. (…)

Июл 04 2021

А хто для нас аўтарытэт?

Июн 27 2021

Чалавек створаны для шчасця