Сен 18 2021

Запрашаю на малітву

Паважаныя парафіяне.

Сардэчна запрашаю ў найбліжэйшую нядзелю 19 верасня памаліцца каля фігуры Маці Божай, якая была усталявана на ўездзе ў наш горад з Мінскага напрамку. Малітва распачнецца а 10.15 і прадоўжыцца каля 15 хвілін.

Кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС

Сен 06 2021

8 верасня — СВЯТА НАРАДЖЭННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ

Авг 29 2021

Прыміцыйная св.Імша ксяндза Яна Чупрынскага


Фота Я. Лабкоўскага

(…)

Авг 25 2021

Віншуем!

Паважанаму Ксяндзу Міхалу Цвячкоўскаму, пробашчу жадзінскай парафіі. кусташу Санктуарыя Маці Божай Фацімскай з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, бясконцых сіл і штодзённай радасці. Няхай Вас заўсёды акружаюць промні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Панны Марыі, Езус няхай валадарыць у Вашым сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а святы Заступнік заўсёды знаходзіцца побач. Мы вельмі ўдзячны Богу за тое, што ў нас служыць святар, які вучыць быць сапраўднымі хрысціянамі, шчыры ў малітве і працы, гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу. Дзякуем Вам за павучальныя казанні, дабрыню, зычлівую ўсмешку, цярплівасць, сціпласць, клопат пра людзей.
З павагай і малітвай вернікі з жодзінскай парафіі.

Авг 15 2021

Летнік удаўся

Падзяка пробашчу парафіі а. Міхаілу за цудоўна арганізаваны адпачынак для дзяцей. А так сама тым, хто яму дапамагаў.

(…)