Хоць, здавалася б, 9 Мая свята свецкае – Дзень Перамогі, але ўспамін пра тыя часы заўсёды кранае сэрца кожнага дарослага чалавека. Асабліва тых, хто асабіста дакрануўся да падзей другой сусветнай вайны. Людзі ішлі на фронт дзеля абароны сваіх родных і блізкіх, дзеля абароны сваёй краіны, сваёй будучыні. І не вярнуліся мільёны. Яны аддалі сваё жыццё за нас з вамі. Таму сапраўды шанаваць гэты подзвіг закліканы ўсякі хрысціянін і любы свядомы грамадзянін. Гэты подзвіг, гэты доўг названы святым, таму што ён бярэ свой пачатак ад Евангельскага Слова Хрыста «Няма большае за тую любоў, калі хто пакладзе душу сваю за бліжняга свайго» (Ян. 15: 13). Continue reading