чэрв 23 2022

Касцёльны летнік для дзяцей

Касцёльны летнік – гэта цудоўны час адпачынку і магчымасць наблізіцца да Бога. У гэтым годзе больш за 40 дзяцей прынялі ўдзел у летнім адпачынку нашага санктуарыя. Дзеці ўдзельнічалі ў майстр класе па звычайнаму маляванню і маляванню кавай, у майстар класе звязаным з працай сваімі рукамі, адпачывалі ў забаўляльным цэнтры “Карамелька”, падняліся на нацыянальную бібліятэку, гулялі ў боўлінг, лазер таг, наведалі сядзібу “Гайнаўскія вытокі”, Мірскі замак, разгадвалі квест на тэрыторыі касцёла а таксама мелі магчымасць запрэзентаваць свае таленты. На працягу летнікаў шмат часу было прысвечана супольнаму спеву пад гітару, забавам і малітве.

Кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС