“Таямніца шчасця” – што гэта? Аўтар: кс. Павел Салабуда
Гэта збор пятнаццаці малітваў св. Брыгіты да Збавіцеля і Яго цудоўных абяцанняў. Паводле біёграфаў, факт аб’яўлення меў месца ў Рыме, калі Брыгіта малілася ў славутай Базыліцы св. Паўла за Мурамі. Наведваючы сёння базыліку, можна ўбачыць распяцце ў натуральную велічыню, перад якім кленчыла св. Брыгіта. Тут яна размаўляла з Укрыжаваным Хрыстом.