Мiсiя Добрага Самаранiна ладзіць акцыю «Мільён дзяцей моліцца на ружанцы»

Увечары 18 кастрычніка у чарговы раз адбудзецца акцыя «Мільён дзяцей моліцца на ружанцы».

Ужо трэці год Дабрачынная мiсiя Добрага Самаранiна пад апекай святой Уршулi Ледухоўскай арганізуе малітоўнае чуванне з удзелам дзетак з Беларусі. Сёлета беларускія дзеці зноў далучацца да сусветнага дня малітвы аб міры і еднасці ва ўсім свеце.

«Шчырая дзіцячая малітва, якая праслаўляе Бога, самая чыстая. Такі зварот неадкладна будзе пачуты Панам, бо ён будзе ісці ад самага сэрца»,— адзначаюць арганізатары і запрашаюць дзетак і бацькоў прыходзіць у Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у Мінску (вул. Серафімовіча, 19).

Кожны ахвотны можа таксама далучыцца да малітвы анлайн (спасылка будзе на сайце samaranin.by у дзень трансляцыі).

Пачатак у 18.00