“…Любоў перамагае нянавісць…”

8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Папа Францішак здзейсніў традыцыйны візіт да фігуры Маці Божай, усталяванай на калонне ў цэнтры плошчы Іспаніі ў Рыме.

«Праз два гады, калі я прыходзіў ушаноўваць Цябе на досвітку, сёння я вяртаюся да цябе разам з людзьмі гэтага Касцёла і гэтага горада. І я прыношу табе падзяку і просьбы ўсіх тваіх дзяцей, блізкіх і далёкіх»,— маліўся Папа, маючы на ўвазе час пандэміі, калі ўшанаванне Багародзіцы праходзіла без удзелу вернікаў.

Пантыфік даверыў асабліваму заступніцтву Маці Божай «незлічоных мужчын і жанчын, не толькі хрысціянаў», для якіх Яна «сярод столькіх цёмных хмар застаецца знакам надзеі»; дзяцей, якім дае суцяшэнне; пажылых людзей, якіх суправаджае ў радасці і смутку іх жыцця.