Кожную нядзелю ў 8.15 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё

28 лістапада, у Першую нядзелю Адвэнту, у прамым эфіры на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё адбудзецца трансляцыя святой Імшы, цэлебрацыю якой у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Пачатак у 8.15.

Трансляцыі нядзельнай святой Імшы на Беларускім радыё аднаўляюцца па шматлікіх просьбах вернікаў і пры садзеянні Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандра Румака.