Сен 02 2018

Благаслаўленне на пачатку навучальнага года

Святую Імшу 2 верасня узначаліў а. Канстанцін. Характэрнай рысай стала віншаванне і благаслаўленне  на пачатак новага навучальнага года. І не толькі тых, хто вяртаецца да вучобы ў школах і іншых навучальных установах пасля летняга адпачынку. Але і новага катэхетычнага перыяду ў касцёле, які пачынаецца ў гэтым месяцы. І калі яшчэ хтосьці пажадае далучыцца да заняткаў, то трэба звярнуцца да святароў альбо ў канцылярыю Санктуарыя. І не шкадаваць часу на тое, каб нашы дзеці навучыліся не толькі чытаць, лічыць і пісаць. Але і паважаць Бога, бацькоў, сяброў. І навогуле ўсіх наўкол сябе.