З 11 па 16 жніўня моладзь нашай парафіі адпачывала ў Росіцы – маленькай вёсачцы ў некалькіх кіламетрах ад Латвіі. Гэтае месца вядома дзякуючы подзьвігу бласлаўлёных святароў з ордэна марыянаў – Юрыю Кашыры і Антонію Ляшчэвічу, якія падчас карнай аперацыі ў 1943 годзе служылі ў Росіцы. Ведаючы, што што карнікі былі павінны зрабіць усіх жыхароў вёскі і ваколіцы, яны, маючы дазвол пакінуць тэрыторыю, вырашылі застацца сярод сваіх вернікаў. Да апошняга моманту удзяляючы Святыя сакрамэнты людзям і ўсяляк рыхтуючы людзей да пагібелі, яны засталіся ў Росіцы і таксама аддалі сваё жыцці ад рук фашыстаў.
Хоць сёння Росіца і з’яўляецца месцам вялікай трагедыі, але штогод, асабліва летам, Росіца становіцца месцам для цікавых рэкалекцый і летнікаў. Моладзь нашай парафіі штогод выязджае ў гэтае цікавае месца, каб адпачыць перад новым навучальным годам, паслухаць цікавыя канферэнцыі ад святароў, памаліцца перад абразом благаслаўленых Росіцкіх мучанікаў і, канешне, атрымаць зарад пазітыву і цікавых успамінаў, якія потым будуць успамінаць з усмешкай на працягу года.
Гэты час быў напоўнены цікавымі гульнямі, сумеснымі душэўнымі вечарамі, глыбокімі малітвамі і разважаннямі на тэму “Што значыць Божая воля?”, размовамі, эўхарыстыямі з мясцовым святаром – айцом Чэславам МІС, які шмат гадоў клапоціцца аб прыгажосці і камфорце ў Росіцы.
Таксама кожны удзельнік змог паспрабаваць сябе ў ролі штурмана! Падчас выезд на Асвейскае возера і воднае падарожжа на бязлюдны востраў Ду (які з’яўляецца самым вялікім востравам у Беларусі), была магчымасць паспрабаваць свае сілы ў кіраванні высокахуткаснага кацера, які пакінуў шмат яскравых уражанняў!
На заканчэнне адпачынку моладзь здзейсніла падарожжа ў Браслаў, які ў той час прымаў пілігрымаў з нагоды ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў. Моладзь прыняла удзел ў начной Імшы, а потым накіравалася дамоў.
Падрыхтаваў Аляксандр Кірыленка