Прыміцыйная св.Імша ксяндза Яна Чупрынскага


Фота Я. Лабкоўскага

Continue reading

Віншуем!

Паважанаму ксяндзу Міхаілу Цвячкоўскаму, пробашчу жодзінскай парафіі, кусташу Санктуарыя Маці Божай Фацімскай з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, бясконцых сіл і штодзённай радасці. Няхай Вас заўсёды акружаюць промні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Панны Марыі, Езус няхай валадарыць у Вашым сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а святы Заступнік заўсёды знаходзіцца побач. Мы вельмі ўдзячны Богу за тое, што ў нас служыць святар, які вучыць быць сапраўднымі хрысціянамі, шчыры ў малітве і працы, гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу. Дзякуем Вам за павучальныя казанні, дабрыню, зычлівую ўсмешку, цярплівасць, сціпласць, клопат пра людзей.
З павагай і малітвай вернікі з жодзінскай парафіі.

Летнік удаўся

Дзякуем пробашчу парафіі а. Міхаілу, а таксама тым, хто яму дапамагаў, за цудоўна арганізаваны адпачынак для дзяцей. Continue reading

У Барысаве пасвяцілі новы касцёл

Хрысціянін і крызіс

Таямніца шчасця” – што гэта?

23 ліпеня касцел каталіцкі адзначае  свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.

Аўтар: кс. Павел Салабуда 
04.02.2011

Гэта збор пятнаццаці малітваў св. Брыгіты да Збавіцеля і Яго цудоўных абяцанняў.
Паводле біёграфаў, факт аб’яўлення меў месца ў Рыме, калі Брыгіта малілася ў славутай Базыліцы св. Паўла за Мурамі. Наведваючы сёння базыліку, можна ўбачыць распяцце ў натуральную велічыню, перад якім кленчыла св. Брыгіта. Тут яна размаўляла з Укрыжаваным Хрыстом.
Святая Брыгіта нарадзілася каля 1302 г. у Швецыі ў багабаязнай сям’і. Яна паходзіла з княжацкага  роду. Неўзабаве пасля яе нараджэння памірае маці, выхаваннем займаюцца зычлівыя цёткі. На працягу першых трох год свайго жыцця дзяўчынка не магла вымавіць аніводнага слова. З дзіцячага ўзросту Брыгіта адзначалася асаблівай пабожнасцю. Праз некаторы час да яе вяртаецца здольнасць гаварыць. Брыгіта шмат часу прысвячала малітве і духоўным практыкаванням. Дзесяцігадовай дзяўчынкай яна прысніла сон. Ёй здавалася, што яна бачыць Езуса, прыбітага да крыжа, параненага і сплываючага крывёй. Continue reading

А хто для нас аўтарытэт?