Июн 17 2019
Усе мы родам з дзяцінства
Нашы старэйшыя дзеці, якія ўжо скончылі школу і вучацца далей альбо працуюць, з настальгіяй глядзяць на малодшых і ўспамінаюць свае касцёльныя летнікі і «аазісы». Бо яны сапраўды унікальныя з пункту гледжання больш сталага чалавека. А дарослыя напэўна скажуць, што ў нашых дзяцей непараўнальныя ўмовы для жыцця. Можа не ў кожнага, але ў большасці. Дзкуючы Богу жывём без вайны і голаду.
Май 21 2019
Упершыню ў жыцці
У кожнага чалавека штосьці ў жыцці адбываецца ўпершыню. Менавіта таму гэты момант застаецца ў памяці надоўга, часцей назаўсёды. Для дзяцей, якія разам з бацькамі з маленства прыходзяць у касцёл, аднойчы надыходзіць момант асаблівага збліжэння з Хрыстом. З гэтага часу кожны пачынае разумець таямницу пераўтварэння маленькага кавалачка хлеба ў часцінку Цела Хрыстова. І першы раз прымае гэта Цела Хрыста. Прымае ў сваё сэрца і цалкам давярае Яму ўсяго сябе, свой лёс.
У нядзелю 19 мая 2019 года на ўрачыстай святой Імшы Першую Камунію прынялі ўсе, хто падрыхтаваўся да гэтай таямніцы. (Фота Сяргея Гудзіліна)