Фев 03 2019

Грамніцы

Другога лютага традыцыйна святкуюцца Грамніцы (Стрэчанне, Устрэчанне) —  свята Ахвяравання Пана і Дзень кансэкраванага жыцця.

У свята Ахвяравання Пана ва ўсіх касцёлах Беларусі праходзяць святочныя набажэнствы. На пачатку святой Імшы адбываюцца працэсіі са свечкамі, падчас якіх спяваецца песня Сімяона: «Цяпер па слову Твайму, Пане, адпускаеш слугу Твайго ў супакоі. Бо вочы мае ўбачылі Тваё збаўленне, якое Ты падрыхтаваў перад абліччам усіх народаў. Сёння свечка таксама сімвалізуе Марыю, пакорную слугу Пана, поўную ласкі, ў душы якой заўсёды гарэла святло веры, надзеі і любові.

Ў нашай краіне гэта свята традыцыйна звязваюць са старажытнай традыцыяй адзначаць сустрэчу зімы з летам. Можна было пачуць:
«А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне,
Зіма з летам стрэлася, стрэлася.
Лета зіму піхнула, піхнула
I ножачку звіхнула, звіхнула.
Зіма пайшла плачучы, плачучы,
Лета пайшло скачучы, скачучы».

===>Далей

Янв 26 2019

Разам

 

Апошні нумар часопіса «Разам» 

 

Янв 06 2019

Тры каралі. Вадохрышча

Дек 28 2018

Традыцыйная «Батлейка» 2018

Відэа зрабіў Уладзімір Бойка

Дек 24 2018

Пастэрка.

Католікі ўсяго свету адзначаюць Божае нараджэнне. Святочная святая Імша адбылася і ў нашым санктуарыы. Відэа Генадзія Раманчука дапаможа вам прычыніцца да гэтай святочная атмасферы ў жодзінскай каталіцкай Святыні.

Цалкам прамую трансляцыю са святой Імшы можна ўбачыць у гэтым відэа:

===>Далей