Янв 12 2020

Божая справядлівасць

Каталіцкі касцёл адзначае хрост Езуса ў Ярдане

Дек 31 2019

Батлейка 2019

Дек 27 2019

Віншаванні ад пробашча парафіі з Божым Нараджэннем

Божае Нараджэнне датычыцца ўсіх людзей. Незалежна ад веры і вызнання, радасць, што ў свет прыйшоў Збаўца, – для ўсіх. Нават калі чалавек пра яго не ведае, не адзначае яго і пакуль не адчувае, Свята прыходзіць і да яго. А для таго, каб як мага больш людзей адчувалі і ведалі веліч гэтага свята, у нашай парафіі шмат гадоў існуе традыцыя віншаваць гараджан, работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў праз іх кіраўніцтва.

Звяртаючыся да кожнага з кіраўнікоў, кусташ нашага Санктуарыя а. Міхаіл жадае кожнаму: веры, супакою, мудрасці, а яшчэ  адказнасці ў сваёй справе, клопату пра людзей і сумлення ў выкананні любых задач – бытавых, сямейных і працоўных.

(…)

Дек 25 2019

Святкуем Божае Нараджэнне

Дек 21 2019

Пастырскае пасланне на Божае Нараджэнне 2019

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры, дарагія суайчыннікі!

1. «Хрыстус нарадзіўся, Бог аб’явіўся».

Гэтыя словы сёння на нашых вуснах, яны гучаць у нашых вушах, бо зноў мы святкуем радаснае і збаўчае свята Божага Нараджэння. Яно ў нашым календары заўсёды застаецца нязменным і ўваходзіць у нашыя жыццёвыя планы. Нам, хрысціянам, цяжка ўявіць сабе жыццё без гэтага свята, якое найперш павінна насіць духоўны характар.

Разам з тым у апошнія часы праяўляюцца тэндэнцыі больш вонкавай, чым духоўнай, падрыхтоўкі да яго і святкавання. Светам валодаюць грошы, дух спажывальніцтва і няправільна зразуметая свабода. Гандлёвыя цэнтры яшчэ перад Адвэнтам распачынаюць святочны распродаж, і мы вельмі лёгка паддаемся на гэтую спакусу. Усё гэта вядзе да таго, што shopping — «закупкі», матэрыяльныя справы і застоллі займаюць больш важнае месца, чым духоўныя рэчы.

(…)